З 1 сакавіка 2019 г. Нацыянальны банк увёў у дзеянне сістэму мер макрапрудэнцыяльнага характару, накіраваную на абмежаванне сістэмнай рызыкі, якая генерыруецца бізнес-мадэлямі банкаў з павышаным рызыка-апетытам.
У аснове гэтай сістэмы мер ляжыць падыход, у адпаведнасці з якім да банкаў, якія рэалізуюць такія бізнес-мадэлі, прымяняюцца павышаныя рэгулятарныя патрабаванні ў галіне дастатковасці капіталу, фарміравання спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт і фарміравання фонду абавязковых рэзерваў. У якасці індыкатара, які ўказвае на павышаны ўзровень рызыкі, бізнес-мадэляў, што рэалізуюцца банкамі, выкарыстоўваецца перавышэнне працэнтных ставак па новых банкаўскіх укладах (дэпазітах), якія ўстанаўліваюцца банкамі, крэдытах і эмітаваных аблігацыях над адпаведнымі разліковымі велічынямі стандартнай рызыкі (далей – РВСР).
РВСР разлічваюцца Нацыянальным банкам не радзей за адзін раз у тры месяцы на аснове сярэдніх працэнтных ставак, устаноўленых сямю сістэмна значнымі банкамі, якія маюць максімальныя значэнні агрэгіраванай ацэнкі сістэмнай значнасці1, за месяц, які папярэднiчае месяцу разліку, па фінансавых інструментах крэдытна-дэпазітнага рынку ў нацыянальнай валюце з наступнага пераліку:
У аснове алгарытму разліку РВСР ляжыць сярэдняе арыфметычнае, а таксама мера варыяцыі працэнтных ставак, якія прымаюцца ў разлік.
РВСР для новых тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) разлічваецца на аснове даных аб сярэдніх працэнтных стаўках па новых тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб і прымяняецца для новых тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб.
Пры прымяненні РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным і юрыдычным асобам (за выключэннем крэдытаў, прадастаўленых на льготных умовах па рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь, за кошт сродкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў), выкарыстоўваецца паказчык "сярэдняя працэнтная стаўка за перыяд карыстання новым крэдытам".
1 Да 23 лютага 2023 г. выкарыстоўваўся пералік з сістэмна значных банкаў першай групы значнасці.
2 Да прыняцця пастановы Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 2025 г. № 89 значэнне РВСР па новых крэдытах у нацыянальнай валюце, прадастаўленых юрыдычным асобам, устанаўлівалася для ўсёй сукупнасці крэдытаў у нацыянальнай валюце незалежна ад тэрмінаў прадастаўлення крэдыту.
| Пералік паказчыкаў | Значэнне, працэнты гадавых | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
кастрычнік 2025 г. |
лістапад 2025 г. |
снежань 2025 г. |
студзень 2026 г. |
люты 2026 г. |
сакавік 2026 г. |
красавік 2026 г. |
май 2026 г. |
чэрвень 2026 г. |
ліпень 2026 г. |
жнівень 2026 г. |
верасень 2026 г. |
|
|
РВСР для новых тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб |
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання ад 1 да 6 месяцаў уключна |
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання ад 6 месяцаў да 1 года ўключна |
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных і юрыдычных асоб з тэрмінам вяртання больш за 1 год |
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб з тэрмінам вяртання больш за 1 год |
15,64 | 15,64 | 15,64 | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб з тэрмінам вяртання ад 1 года да 3 гадоў уключна |
- | - | - | 14,82 | 14,82 | 14,34 | 14,14 | 14,14 | 13,55 | 13,32 | 12,90 | 12,60 |
|
РВСР для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб з тэрмінам вяртання больш за 3 гады |
- | - | - | 15,62 | 15,62 | 15,31 | 15,31 | 15,31 | 14,91 | 14,81 | 14,62 | 14,50 |
|
РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных) |
- | 13,13 | 13,13 | 13,06 | 13,06 | 12,91 | 12,80 | 12,80 | 12,26 | 12,26 | 12,00 | 11,79 |
|
РВСР для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных) |
- | 12,00 | 12,00 | 11,80 | 11,80 | 11,80 | 11,80 | 11,80 | 11,22 | 11,08 | 10,69 | 10,45 |
|
РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам на тэрмін да 3 гадоў уключна (за выключэннем ільготных) |
13,24 | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам на тэрмін больш за 3 гады (за выключэннем ільготных) |
12,12 | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных) |
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
|
РВСР для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных) |
19,10 | 19,10 | 19,10 | 18,92 | 18,92 | 18,49 | 18,26 | 18,26 | 17,96 | 17,96 | 17,83 | 17,65 |
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Выпускі аблігацый, якія знаходзяцца ў звароце па стане на 1 чэрвеня 2026 г. | 0 | 5 | 09-06-2026 |
| 2 | Рынок средств управления складом WMS 2026 | 0 | 5 | 16-04-2026 |
| 3 | קריקטורה יומית | 7 ביולי 2026 | 0 | 0 | 06-07-2026 |
| 4 | Выпускі аблігацый, якія знаходзяцца ў звароце па стане на 1 мая 2026 г. | 0 | 5 | 12-05-2026 |
| 5 | קריקטורה יומית | 5 ביולי 2026 | 0 | 0 | 04-07-2026 |
| 6 | קריקטורה יומית | 12 ביולי 2026 | 0 | 0 | 11-07-2026 |
| 7 | Цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюць у фізічных асоб з 25 чэрвеня 2026 г. | 0 | 5 | 24-06-2026 |
| 8 | Опубликована деловая программа ВЭФ–2026 | 0 | 35 | 29-07-2026 |
| 9 | Peněžní dary do zahraničí 2026 | 0 | 30 | 06-05-2026 |