Турцыя пакуль не змагла знайсці купца на расійскія зенітна-ракетныя комплексы С-400. Перамовы на гэты конт з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, па інфармацыі амерыканскіх СМІ, зайшлі ў тупік, піша The Moscow Times.

Фота: Vitaly V. Kuzmin
Анкара раней звярнулася да Расіі па дазвол на перапродаж С-400 ААЭ. Аднак перамовы, як паведамляецца, спыніліся. Адной з магчымых прычын называюць тое, што самі Эміраты зацікаўлены ў амерыканскіх знішчальніках F-35 і не хочуць набываць расійскія сістэмы, якія могуць стварыць для іх падобныя праблемы з Вашынгтонам.
Менавіта наяўнасць С-400 з'яўляецца галоўнай перашкодай для вяртання Турцыі ў праграму F-35. Амерыканскія сенатары патрабуюць, каб Анкара цалкам пазбавілася ад расійскіх комплексаў. Раней Турцыя прапаноўвала проста вывесці іх з эксплуатацыі, аднак частка амерыканскіх палітыкаў лічыць гэтага недастатковым.
Паводле сенатара-дэмакрата Крыса Кунса, любая краіна, якая набудзе і разгорне С-400, можа сутыкнуцца з тымі ж абмежаваннямі і праблемамі, што і Турцыя.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ ў пачатку ліпеня даў зразумець, што гатовы дазволіць Турцыі набыць F-35 і зняць з яе санкцыі, уведзеныя пасля куплі расійскіх комплексаў. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што чакае ад Трампа выканання гэтага абяцання.
Аднак у Сенаце ЗША падкрэсліваюць: пакуль Турцыя не пазбавіцца ад С-400, пытанне пра F-35 застаецца заблакаваным.
Калі Анкара не зможа прадаць комплексы ААЭ і не знойдзе іншага прымальнага для ЗША спосабу ад іх пазбавіцца, адным з варыянтаў можа стаць іх поўнае знішчэнне або здача на металалом. Пры гэтым амерыканскі чыноўнік адзначыў, што Турцыя, відаць, усё ж зацікаўлена ў тым, каб знайсці іншае рашэнне праблемы.
ЗША і саюзнікі па НАТА асцерагаюцца, што разгортванне С-400 разам з заходняй вайсковай тэхнікай дазволіць Маскве атрымаць сакрэтныя даныя пра амерыканскія знішчальнікі пятага пакалення F-35. Расійскія спецыялісты, якія абслугоўваюць С-400, патэнцыйна маглі б вывучыць стэлс-тэхналогіі F-35.
Таму з-за моцнага ціску заходніх саюзнікаў і пагрозы далейшых эканамічных стратаў Анкара так і не разгортвала купленыя ў 2019 годзе С-400 на пастаяннае баявое дзяжурства у поўным аб'ёме. Пры гэтым выдаткавала яна на здзелку з Масквой каля 2,5 мільядаў даляраў.
У выніку купля С-400 стала для Турцыі геапалітычнай пасткай: намагаючыся прадэманстраваць незалежнасць сваёй знешняй палітыкі і дыверсіфікаваць пастаўшчыкоў зброі, Анкара сур'ёзна сапсавала адносіны з ЗША і НАТА, страціла доступ да авіяцыі новага пакалення F-35 і атрымала дарагія ракетныя комплексы, якія цяпер фактычна прастойваюць.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Турция перепродаёт российские С-400, это сверхчувствительная тема | 0 | 5 | 10-07-2026 |
| 2 | Турция назвала недопустимыми требования не использовать приобретенные у России С-400 | 0 | 0 | 31-05-2021 |
| 3 | Турция готова приобрести дополнительные С-400 у России | 0 | 0 | 02-09-2019 |
| 4 | В Турции рассказали, почему решили закупать С-400 в России | 0 | 0 | 08-02-2019 |
| 5 | Турция уже могла продать поставленные ей Россией С-400 | 0 | 5 | 10-07-2026 |
| 6 | МИД Турции: Анкара готова купить системы Patriot у США, если будет хорошее предложение | 0 | 0 | 14-04-2020 |
| 7 | Інфармацыю аб продажы Турцыяй С-400 пракаменціравалі ў Крамлі | 0 | 5 | 10-07-2026 |
| 8 | Эрдоган подтвердил, что вопрос с поставками С-400 в Турцию закрыт | 0 | 0 | 12-06-2019 |
| 9 | Приобретенные Турцией у России ЗРС С-400 еще не заступили на боевое дежурство | 0 | 0 | 16-09-2020 |