Летась на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Празе ў мяне запыталіся: а калі б у 1994‑м перамог не Лукашэнка, а Кебіч — ці было б лепш? Пытанні такога кшталту патрабуюць грунтоўных адказаў. Але калі коратка — так, лепш, піша ў фэйсбуку журналіст і «дэпутат Незалежнасці» Сяргей Навумчык.

Крайнія злева — Аляксандр Лукашэнка і Вячаслаў Кебіч
Нават карумпаванае атачэнне Кебіча было куды менш небяспечным для Незалежнасці і дэмакратыі, чым тая шваль з маладых і не вельмі маладых «ваўкоў», якія прыйшлі з Лукашэнкам.
Найхутчэй, Кебіч працягваў бы тое, што ён пачаў у 1993‑м далучэннем Беларусі да АДКБ і падпісаннем сумнеўных дамоў з Масквой. Але нацыянальнае Адраджэнне не было б гвалтоўна спыненае, яно б ішло, хай і не ў зручных умовах (нагадаю, што ў 1993‑м 80% першакласнікаў пайшлі ў беларускія класы не таму, што гэтага вельмі хацеў Кебіч, а таму, што мы патрабавалі выканання Закона аб мовах. А Лукашэнка пачаў з закрыцця беларускіх школ).
Адназначна, Кебіч не стаў бы пазбаўляць беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай, не скасоўваў «Пагоню» і бел-чырвона-белы сцяг у якасці дзяржаўных сімвалаў, абсалютна выключана, што ён даў бы загад збіваць дэпутатаў БНФ у залі парламента.
Вялікай дэмакратыі не было б, але ў 1995‑м БНФ адназначна меў бы фракцыю ў ВС (хаця б 20‑30 дэпутатаў, як і ў ВС-12). Не было б шальмавання па БТ Васіля Быкава і, як вынік, ягонай фактычнай эміграцыі. Не было б забойства Захаранкі, Ганчара і Красоўскага, у гэтым я не сумняюся (кажу пра адзін 5‑гадовы электаральны тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў — (1994-1999) — Завадскага забілі ў 2000-м).
Думаю, мы б мелі 5 гадоў на нацыянальнае развіццё (з вялікімі нашымі высілкамі, натуральна).
Пры гэтым я ані ў якім разе не здымаю віны Кебіча за тое, што адбылося ў 1994‑м (не адказнасці — адказнасць у той ці іншай ступені нясе кожны палітык ці грамадскі дзеяч, і нават звычайны выбаршчык, а вось віну нясе той, хто мае ўладу).
Кебіч наўрад ці пайшоў бы на другі тэрмін. А вось хто б перамог у 1999-м, і што было б пасля — прадказаць не бяруся.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен? | 0 | 10 | 18-07-2026 |
| 2 | Былы КВЗшнік з БДУ пісаў сцэнарый для галоўнага кінакрынджу года. Нават Мінкульт дагэтуль не можа ўзгадніць гэтага пачварнага «Калабка» | 0 | 10 | 08-08-2026 |
| 3 | Happiness on Bikes in Paris | 0 | 7.72 | 30-07-2026 |
| 4 | Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней | 0 | 10 | 17-07-2026 |
| 5 | Заўважалі, што сучаснае кіно зрабілася бляклым? Вось у чым можа быць прычына | 0 | 10 | 10-05-2026 |
| 6 | В ноябре 43-го. Как освобождали Киев от фашистов | 0 | 0 | 06-11-2018 |
| 7 | Что известно о ходе освобождения Купянска | 0 | 0 | 23-09-2025 |
| 8 | Die großen Attentate der deutschen Geschichte | 0 | 8.1 | 03-05-2026 |
| 9 | Лукашенко обсудил ситуацию вокруг Нагорного Карабаха с Алиевым и Пашиняном | 0 | 0 | 01-10-2020 |